воскресенье, 6 сентября 2020 г.

 

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі. Летась у Слонім Гродзенскай вобласці на свята прыехала больш за 50 тысяч чалавек.

Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. Менавіта тут 6 верасня сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.    Галоўнымі тэмамі свята вызначаны Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча.