пятница, 16 сентября 2016 г.

НОВОСТИ ГУК      «СЛОНИМСКИЙ ДРАМАТИЧЕСКИЙ ТЕАТР»
26.08.2016
Адкрыццё 27 тэатральнага сезона  
4 верасня Cлонімскі драматычны тэатр распачынае свой 27 тэатральны сезон.У гэты дзень дарослыя гледачы пабачаць спектакль “Стыхійнае бедства”, а дзеткі – “Дзень нараджэння ката Леапольда”. Спектаклі паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.
У новым тэатральным сезоне калектыў тэатра таксама парадуе аматараў сцэнічнага мастацтва прэм’ерамі. Асабліва сумаваць не будуць юныя гледачы. Ужо ў верасні адбудзецца прэм’ера спектакля “Зачараваная хатка” па п’есе нашага земляка Сяргея Чыгрына і гомельскага драматурга Васіля Ткачова.
У канцы года для дзяцей і школьнікаў артысты пакажуць навагоднія казкі і ранішнікі, а потым рэжысёр Вікторыя Міхальчык вынесе на суд юных гледачоў спектакль “Щелкунчик”.
Ёсць у тэатральным партфелі і цікавыя сцэнічныя задумкі для дарослых гледачоў. А якія – пакажа час. Да сустрэчы, сябры, на слонімскай сцэне!

Комментариев нет:

Отправить комментарий