четверг, 20 февраля 2020 г.


Чаму я размаўляю на беларускай мове?

  • Я люблю Беларусь і паважаю сваіх продкаў.
  • Родная мова тое - што адрознівае нас ад іншых народаў.
  • Беларуская мова грунтуецца на лексічнай  базе старабеларускай.
  • Старабеларуская мова ў XVI ст. -  мова міждзяржаўнай перапіскі ва Усходняй Еўропе і афіцыйная мова ВКЛ да 1696 года.
  • Беларускую мову лічаць адной з прыгажэйшых  у Еўропе. 
  • Старабеларускую мову выкарыстоўваў першадрукар Ф. Скарына.
  • Родная мова - гэта спадчына і карані народа.                  
               Толькі самыя развітыя краіны ў XVI ст. мелі законы на ўласнай мове: "не обчым якім языком, але сваім власным праваспісаныя маем"
                                                                                         (Леў Сапега, XVI cт.) 

Я жыву у Беларусi
Вельмі гэтым ганаруся.
Мову я сваю люблю,
На ёй чытаю і пiшу.

Няма на свеце мiлагучней,
Чым мова родная мая.
I кожнае жывое слова
Падобна песні салаўя.
Як промень сонца ў дзень зiмовы
Абудзiць сонную зямлю,
Так слова роднай нашай мовы
Кранае сэрца i душу.

Перажыла пакут нямала
Ад старажытных тых часоў.
Нiшто цябе не паламала


I будзеш жыць ты шмат вякоў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий